почырк вартнейшы, чым мой. Стралкі В.-Дзв. Любая дзяўчына за хлопца вартней. Слабада Докш.
ВАРУШКІ, ВАРУШНІКІ мн., бат. Грыбы, падобныя на апенькі; вясновыя апенькі. У нас варушкі не бяруць, кажуць - несур'ёзны грыб. Белая Ліпа Сен. Якія зараз грыбы - варушкі ды вясёлкі. Слабада Шум. За варушкамі ходзяць вясной, калі пацяплеіць. Касачы Віц., Ткачы Гар., Грыцы Глыб., Асташэва Лёзн., Дварэц, Лукомль Чаш. Кажуць, што варушнікі ўжо вылезлі. Шарагі Міёр.
ВАРУШКІ прым. Рухавы, непаседлівы. А ў цябе жонка варушкая. Закур'е, Лыскі Чаш.
ВАРУШНІКІ гл. ВАРУШКІ
ВАРУШНІЦА ж. Качарга. Вазьмі, Таня, варушніцу, паглядзі печку. Яроненкі Гар.
ВАРЫЗГАЦЬ незак., экспр. Гаварыць недарэчнае, пустое. Ні варызгай ты абы-што! Параўн. вайцяць.
ВАРЫЎНЯ гл. ВАРАЎНЯ
ВАР'ЯНАЎКА гл. ВАЛЕР'ЯНА
ВАРЯТОК гл. ВАРАТАК
ВАСВА, ВОСВА ж., ВОСВЫ мн., заал. Аса. Міне васва ўкусіла за паліц, як яблыкі сабірала, дык, скажу, бальней кусаіцца, чым пчала. Кубелеўшчына Шарк. Восва тожа кусаецца, яна жоўценькая. Шэпелева Глыб. Ну што ты лезеш як восва? Воўкаўшчына Міёр. Апанавалі восвы. Слабада Міёр. Восвы як апанавалі, дык чуць уцёк. Макаравічы Докш. Пчолы палезныя, а ў восваў адна злосць. Расходна Сен., Ласіца Паст.
ВАСІЛІШКА ж. Мачанка для бліноў. Я ж табе казаў, што толька васілішкі хачу. Макаравічы Докш.
ВАСІЛЬ м., ВАСІЛЬКА ж., бат. Васілёк. Як васілі зацвітуць - усё сіняе, аж вачам больна. Ілава Шум. Ідзі, дачушка, васілёў назбірай, паставім у хаце, свяжэй станіць. Дроздава Тал. Васілька расцець у жыці, з васількі плятуць вянкі. Абухава, Моханава В.-Дзв., Манякова Міёр.
ВАСОЛА безас.-прэдык. слова. Весела. Ай, васола было! Каленкішкі Брасл., Масленікі Паст., Бугаі Сен.
ВАСОЛЫ прым. Вясёлы. Усе хлопцы васолыя былі і дзевак смяшылі. Глыбоўшчына Брасл., Лынтупы Паст.
ВАСТРАК м. Палка, якая тырчыць з зямлі, патарчака. Нагу прабіла на нейкі вастрак. Астроўшчына Пол.
ВАСЦЁ, ВОСЦЕ н., зб., бат. 1. Асцё. Васцё ў ячменя тонкае і калючае. Грыцы Глыб. Аб восце ўсе рукі абкалола. Ветрына Пол. Параўн. валаццё. 2. Дробныя косці ў рыбы. Ні люблю падлешчыкаў - васця многа. Надазер'е Глыб.
89 👁