ВІЗІРКА ж. Вузкая прасека праз лес. Ужо пашлі дажджы і, верна, будуць у візірцы грыбы. Дроздава Тал. Параўн. волак.
ВІКАЎЕ н. Поле, дзе скошана віка. Віку скасілі, і засталося вікаўе. Труды Пол., Горкі Шум.
ВІЛАВІШЧА, ВІЛАЎЁ н. Дзяржанне вілаў, вілачнік. А во з гэтай палкі будзіць добрае вілавішча. Ваўкоўшчына Шарк. Вілавішча ўжо прагніўшы, скора абламаецца. Дамашы Брасл. Зрабіў вілаўё новае для вілаў. Запруддзе Сен.
ВІЛАСІПЕДА ж. Веласіпед. Віласіпеда раньшэ ні такая была, як ціпер, ціпер усё красівае, бліскучае. Яроненкі Гар.
ВІЛАЎЁ гл. ВІЛАВІШЧА
ВІЛАЧНІК, ВІЛАШНІК, ВІЛОШНІК, ВІЛЬНІК м. Вожаг; дзяржанне ў вілках, якімі бяруць гаршкі. Дзед вілачнік дрэнна прыкрапіў, нічога добра дзелаць не можыць. Бачэйкава Беш., Рашкаўка Докш. Вот ужо вілашнік нада перадзелаць, каб длінней быў. Выдрэя Лёзн., Котава Віц., Ходцы Сен., Булахі Глыб., Гараны Пол. 2. Вілкі. Вазьмі вілачнік і дастань кацялок. Забор'е Глыб. Вынь чыгунок вілашнікам з печы. Ларынаўка Арш., Сокарава Беш., Ульянавічы Сен. Падай вілошнік. Дубішча Беш. Вільнік стаіць у вугле каля печы. Нізкі Гарадзец Тал. Параўн. вілы, вільні.
ВІЛОК гл. ВЕЛОК
ВІЛОШНІК гл. ВІЛАЧНІК
ВІЛЫ, ВІЛЬНІ толькі мн. Вілкі. Я сразу не магла прывукнуць, якімі віламі які гаршок даставаць, а цяпер дажа не задумываюся. Ганкавічы, Камоскі, Свяча Беш., Доўжа Віц., Верамееўшчына Дубр. Ты ж вільнямі чыгунок падхваці, зручней! Бубалі Шум. Параўн. вілачнік, вілашнік, вілошнік, вільнік у 2 знач.
ВІЛЬНІК гл. ВІЛАЧНІК
ВІЛЮЖЫНА ж. Звіліна. Спачатку звярні ўправа, потым прама і за вілюжынай убачыш магазін. Мількі Брасл. Вілюжынай цячэ рэчка праз нашу вёску. Задоры Леп.
ВІРАЦЕНЬ м., ВІРІЦЯНО н. Верацяно. Быў у мяне дзе-та і вірацень. Рацькава Уш. Каб спрасці ніткі, нада віріцяно. Ліцвінава Гар.
ВІРБАЦЬ незак. Трапятацца на ветры. Чыстая бялізна цэлы дзень вірбала на шнуры. Балаі Паст.
ВІРІДУВАННЕ н. Самаўпраўства, здзек. Столька ўжо було вірідуванняў нямецкага старасты, што без меры. Барсукі Дубр.
ВІРЛАТКА ж., экспр. Жанчына ці дзяўчына з вялікімі вачыма. Палюбіў прыгожую вірлатку. Доўгае Глыб.
ВІРЛАТЫ прым., экспр. Лупаты, зіркаты. У маладосці ў міне малец быў, такі вірлаты і высокі. Слабодка Брасл.
76 👁