Старонка 112
◀ / 305 ▶
ВАЛІВА прысл. Шмат. Пісаніны валіва вам. Баруны Брасл. ВАЛІК гл. ВАЛЁК ВАЛІНЦЫ гл. ВАЙЛАК ВАЛІСКА ж. Дарожная сумка. Галя злажыла адзежу ў валіску і паехала на поезд. Драбаўшчына Глыб. Мар'я прыехала з вялізнайваліскай. Касцяні Паст. // Невялікая сумачка. Ой, якая ў цябе валіска, дзе ты яе брала? Сахнавічы Глыб. ВАЛІШЧА н. Высечаны ўчастак лесу, выруб. На валішчы любяць гуляць дзеці. Дзеркаўшчына Глыб. ВАЛКАВАЦЬ незак. Качаць бялізну валікам. Збіраліся па дзве хаты, па тры і валкавалі разам. Ігнацішкі Паст. ВАЛНАВАННЕ н. Хваляванне. Якое ў яе жыццё, толькі валнаванне і валнаванне. Смаляны Арш. ВАЛНУШКА, ВАЛНЯНКА гл. ВАЛАВЯНКА ВАЛОЖЫЦЬ незак. Запраўляць страву смятанай, тлушчам, маянэзам ці маслам. Нічога я ні валожыла, так салат стаіць. Белая Ліпа Сен. Таўклі ячмень, варылі, салілі і валожылі салам. Куціна Шум. ВАЛОКА ж. Барана. Валокай рыхлілі зямлю. Закур'е Чаш. ВАЛОСКІ мн. Памянш. да валасы. А валоскі ў яе мякенькії такії, як пух. Дзегцяры Брасл., Надазер'е Глыб. ВАЛОСЫ, ВАЛОССЕ гл. ВАЛАСА ВАЛОЎНІК м., абрад. Валачобнік. Кожны год у нас па вёсцы ходзяць валоўнікі на Вялікдзень. Антонаўцы, Ахрэмаўцы Брасл. Гляньце, колькі валоўнікаў ідзе да нас на двор. Чорнае, Вярцінскія, Гута, Дварчаны Паст. ВАЛУІ мн., заал. Пчолы, якія нападаюць на чужыя вуллі. У гэтым гаду мёда мала. Мо валуі пакралі. Ахрэмаўцы Брасл. Параўн. вароўкі. ВАЛХВІТ м. Чараўнік. У дзярэўні валхвіт жыў, дык к яму ўсе хадзілі. Рубеж Брасл. Валхвіты памагалі, у іх валхвіцкії кніжкі былі. Валынцы в.-Дзв. ВАЛХВІТКА ж., неадабр. Пранырлівая, лоўкая, хітрая жанчына. І што за валхвітка такая! Ну, усё знаіць, усюды лезіць. Губіца Шум. ВАЛЫНДАЦЦА незак., экспр. Быць непаслухмяным, не слухацца. Я ж табе казаў, хопіць валындацца, вось ціпер будзіш знаць. Пунішча Віц. ВАЛЫНКА ж., бат. Васілёк. Пайду ў поле, назбіраю валынак у букет. Обаль Шум. ВАЛЬГОТА ж. Воля, раздолле. Тут табе вальгота! Мікалаёва Міёр. У сяле для дзяцей летам вальгота. Савуткі Шарк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶