Старонка 111
◀ / 305 ▶
ВАЛАСЯНКА ж., бат. Ядавіты грыб. Валасянкі і мухаморы не збіраюць: яны ядавітыя грыбы. Запружаны Чаш. ВАЛАТОЎКА ж. Высокае пясчанае месца. На валатоўку ходзім гуляць. Заполле Арш. Устрэцімся на валатоўках. Коравічы Чаш. ВАЛАЎІШЧА н. Вытаптанае, спляжанае месца ў агародзе, на полі. Цыбулю ўсю пакралі, толькі валаўішча каля згароды засталося. Пішчалава Арш. ВАЛАХАТЫ прым. Калматы. Які ў цябе сабака валахаты! Дубінцы, Прыдвор'е Чаш., Фарынава Пол. ВАЛАХАЦЬ незак. Кастрыраваць, лягчаць. Ладны кабаньчык, але ж валахаць нада. Баева Дубр. ВАЛАЦЦЁ н., зб. Асцё. Калі пройдзіш па полю ячменю, валаццё так наб'ецца ў адзежу, што яго потым не выбраць. Павулле Уш. Параўн. васцё, восце ў 1 знач. ВАЛЕНТА ж., мед. Эпілепсія. Каб цябе валента ўзяла! Макаравічы Докш. ВАЛЕНЦЫ гл. ВАЙЛАК ВАЛЕР'ЯНА, ВАЛЯР'ЯНА, ВАЛЯР'ЯНАЎКА, ВАЛЯР'ЯНКА, ВАР'ЯНАЎКА, ВЕР'ЯНАЎКА, ВІРІЯНАЎКА, ВІР'ЯНАЎКА ж., бат. Валяр'ян. Бабуля збірала валер'яну. Багданава, Латыгаль Сен. Валяр'яна расцець, дзе сыра, яна высокая, с цвятамі. Малькава Лёзн., Горы Рас. Выкапаю корні валяр'янаўкі і прынясу сваім катам, так яны тады п'яныя качаюцца. Новыя Валосавічы Леп., Ског Сен., Заазер'е Тал. Валяр'янка ляжала пад паветкай, як агледзіў кот, то што ж ён вытвараў, каб вы толькі відзілі! Азярцы Глыб., Хілаўшчына Докш., Янкішкі Паст. У мяне серца хворае, таму часта п'ю настой вар'янаўкі. Жаркі Беш. Вер'янаўка расцець высокая, а капаюць каренне. Гарэлькі Дубр. Дайце яму віріянаўкі панюхаць. Ступакі Дубр. На нізкам лугу расла вір'янаўка. Асташэва Лёзн. ВАЛЕЦЬ незак. Хацець, жадаць. Я валею заўтра на рыбу на возіра з зяцем з'ездзіць. Слабодка Гар. ВАЛЁК, ВАЛІК м. 1. Кругляк, частка бервяна. На валькі вось парэзалі і ў тарапу паклалі. Сяло Гар., Гарэлькі Дубр. 2. Плоская качалка з зубцамі для прасавання або мыцця бялізны. Вазьмі ў бабулі валёк на гары, памыем кофту. Шыліна Шум. Гэты валёк мне яшчэ бацька рабіў. Бубалі Шум. У хаце ў куце стаяў валік – качаць адзенне. Бервякі Глыб. Адзежу на качалку накручвалі, а зверху валікам прыціскалі і качалі, ні нада і прас быў. Мікуліна Глыб., Шклянцы Докш., Галбея, Лукашова Паст. ВАЛЁК м. Ворчык (пры плузе, баране і ў прыпрэжцы). Валёк злумаўся. Барсукі Дубр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 305 ▶