Старонка 110
◀ / 305 ▶
глядзі ў вакны – нядобра. Бортнікі Глыб., Смалоўка Сен. Параўн. вакніца. 2. Багністае, небяспечнае месца ў забалочанай мясцовасці, прыродна замаскіраванае (парослае травой). Чуць у вакно не праваліўся, во страху было! Сарочына Уш. ВАЛ м. Валок сена. Учора склалі адзін вал сена, а сёння нада другі. Ляхаўшчына Паст. Загрібай спірва ў вал. Лётцы, Сураж Віц., Высачаны, Загарадна Лёзн., Ветрына Пол., Буды Шарк. ВАЛАВАЦЬ незак. Валкаваць, зграбаць скошаную траву ў валкі. Сначала сена разбіваюць, а потым валуюць. Полымя Сен. ВАЛАВЯНКА, ВАЛНУШКА, ВАЛНЯНКА, ВАЎНЕЙКА, ВАЎНУШКА ж., бат. Грыб ваўнянка. Нашла ў ляску места валавянак. Хілаўшчына Докш. Я ўжо нарезала ў карзіну валнушак. Целяшава Гар., Бабінавічы Лёзн. Валнянка пахожа на рыжыкі. Толькі ў валнянкі на ножкі ёсць лахматая шапачка. Грыцы Глыб., Нізы Лёзн., Ског Сен. Я па ваўнейкі пайду, дужа люблю грібы гэтыя. Выдрэя Лёзн., Котава Віц., Дворышча Рас. Як будзеш грыбы перабіраць, ваўнушкі ў другую пасудзіну складай. Дуброўка Брасл., Загуззе Гар., Полымя Сен. ВАЛАКІТА аг., асудж. Валацуга, бадзяга. Ну які з яго муж? Як быў змоладу валакітай, дык ці ж яго пераробіш? Будавічы Паст. ВАЛАКЧЫ незак. Валачы, несці што-небудзь цяжкае, з цяжкасцю. Ужо рукі забалелі і плечы зацяклі яго валакчы. Смалоўка Гар., Дварэц Чаш. ВАЛАНСАЦЦА незак. Бадзяцца, цягацца. Косцік дзесьці валансаўся ўсю ноч. Балаі Паст. ВАЛАНЦ м., міф. Чорт. Малыя былі, дык усе валанца баяліся. Барсукі В.-Дзв. Параўн. ванцак у 2 знач. ВАЛАСА, ВАЛОСЫ мн., ВАЛАССЁ, ВАЛОССЕ н., зб. Валасы. Валаса нада памыць. Калышкі Лёзн. Мокрыя валаса ні чашы – павыцягваеш. Кузняцова Віц. Валосы ў яе як дрот. Залессе Глыб., Смалоўка Сен., Ляхаўшчына Паст., Каршункі, Сасноўцы Шарк. Запляці ты сваё валассё, а то ходзіш, як лахудра. Сокарава Беш., Ляды Дубр., Дварэц, Іванск Чаш. Валоссе ў гэтай дзеўкі красівае. Янкавічы Рас. ВАЛАСЕНЬ м., бат. Сівец. Валасень вакруг нагі абкруціш, патом парцянку – і цёпла. Добра дзержыць цяпло. Зароўе Леп. ВАЛАСНІК м., мед. Валасень; гнойнае запаленне ткані пальца. У яго валаснік на пальцу. Труды Пол. Валаснікі доўга зажываюць, калі не лячыць. Янкавічы Рас. ВАЛАССЁ гл. ВАЛАСА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 305 ▶