Старонка 113
◀ / 305 ▶
ВАЛЬДЭБР м. Вялікая хата, будынак. Во, які вальдэбр так хутка пабудавалі! Дрысвяты Брасл. ВАЛЬКАВАЦЦА незак., экспр. Сварыцца, быць у нязгодзе. З сынам толькі што валькавалася: яго матацыкл зламаўся, дык бацькаў хацеў падхапіць – на вечарыну ехаць. Латышы, Празарокі Глыб. Параўн. вадзіцца. ВАЛЬЦОЎКА ж. Пшанічная мука першага гатунку. У магазін вальцоўку прывезлі. Валожанкі Шарк. ВАЛЬЧЫЦЬ незак. Нагаворваць, пляткарыць Яна пачала вальчыць на мяне ўсяк. Анкуды Паст. ВАЛЯК м., ВАЛЮШКА ж., ВОЛЛЕ н. Валлё ў птушак. Гусь наеў валяк. Дрыгучы Міёр. У нашага петуха валюшка малая – значыць, яшчэ галодны. Пішчалава Арш. За дзень курыца валюшку сваю наб'ець. Казімірова Пол., Цясты В.-Дзв., Сяло Гар., Новыя Валосавічы Леп. Калі ў курыцы волле поўнае – значыць, нахваталась, не галодная. Кавалі Глыб. ВАЛЯН м., асудж. Гультай, абібок. Ну і валян ты, сорамна павінна быць. Стары ўжо, а рабіць нічога не хочыш. Пачаевічы Чаш. Параўн. ванзэлак. ВАЛЯР'ЯНА, ВАЛЯР'ЯНАЎКА, ВАЛЯР'ЯНКА гл. ВАЛЕР'ЯНА ВАЛЯЦЬ незак. Валіць (валёнкі). Толька цесць мой умеў валяць валёнкі, і тот памёр. Драгуны Міёр. ВАНДЗОНКА ж., кулін. Вэнджанае мяса. Вазьмі вунь паеш вандзонкі. Ноўка Гар., Кашталянаўшчына Глыб., Лучай Паст. ВАНДЗЭЛАК гл. ВАНЗЭЛАК ВАНЕНКА ж. Ванна. Добра ў горадзе: у ваненку залез і баню тапіць ня трэба. Галубава В.-Дзв. // Вялікая глыбокая пасудзіна з ручкамі для вадкасці. Налі вады ў ваненку, вот і папалошчым бяллё. Драгуны Міёр. Такі дождж ліў, што цэлую ваненку вады набралася. Язна Міёр. ВАНЕЦЬ незак., безас. Смярдзець. Ваніць, як ад сабакі. Лісна В.-Дзв., Княжыца Віц. ВАНЁТА ж., экспр. Брыдкі, вельмі непрыемны пах. Што за ванёта ў хаце? Ляхаўка Дубр. ВАНЗЭЛАК, ВАНДЗЭЛАК, ВАНЦЭЛАК м. Клунак. Усю адзежу на смерць у ванзэлак зладжыла. Ахрэмаўцы Брасл. Ванзэлак на машыну ўскінула. Чарневічы Глыб. Вунь, дзетачка, вандзэлак ляжыць, паглядзі там, можа, што знойдзеш. Абухава, Барсукі, Дзёрнавічы, Каханавічы В.-Дзв., Драгуны Міёр., Вярцінскія, Гута, Вярэнькі, Дварчаны, Лынтупы Паст., Грыбоўшчына, Лужкі Шарк. Збірацца ў дарогу трэба, ванцэлак сабраць. Ураджайная Глыб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 305 ▶