Жонка люба для савету, а цёшча — для заезду. Бяльк., 176, Мсцісл. Быў у цёшчы, рад уцёкшы. Ром., Зап., I, 215. Як зяць за парог, дык цёшча за пірог. 1961, Брасл. 13.9.5. Белы снег, ды не сыр, добры зяць, ды не сын. В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.3.29. Вар.: Мяц., 174, Карм. а) Снег бел, ды не сыр, зяць міл, ды не сын. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Як зяць пры дачцэ, то матцы сто рублёў у руцэ. Сцяшк., 617, Воран. Залаты зяць, ды няма дзе залатое лыжкі ўзяць. Янк. М., 35. Гдзе проста, там анёлаў со ста, а гдзе многа зяцей, там сто чарцей. Нос., 23; Ляцкий, 7. З зяцем сварыся і за дзверы бярыся. Fed., 354. З зяцем дзярыся — за клямку бярыся, з сынам дзярыся — на печку грабіся. Cax. а) З сынам сварыся — за печ бярыся, а з зяцем сварыся — за дзверы бярыся. Fed., 296; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1. б) З сынам бася, да на кут дзярыся, а з зяцем сварыся, да за клямку дзяржыся. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.73. в) З сынам бася, да на кут грабіся, а з зяцем мірыся, да за парог дзярыся. Нос., 158. Дзе зяць паганы, там цешчу запрагаюць у сані. 1961, Калінк. 13.9.5. Такі зяць: як п'яны, дык вітаецца, а як цвярозы, дык ругаецца. М. Грынблат. 1971, Глыб. 8.2.43.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁