г) Дочкі вывелі матку з сарочкі. Fed., 72. д) Сыны і дочкі, а маткі ходзяць без сарочкі. К. Кабашнікаў, 1962, Гом. 8.1.77. е) У каго дзве дочкі, той носіць лапленыя сарочкі. Добр., Смол., 120. ж) У каго сынкі — гатовыя сумкі, а ў каго дочкі — ходзяць без сарочкі. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Кабылы не накорміш, дзеўкі не ўбярэш. Сцяшк., 594, Воран. Я за свайго Кузьму каго захачу вазьму, а ты сваю Арынку павазі па рынку. А. Фядосік, 1967, Капатк. 8.1.73. Вар.: М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. а) Тваю Марынку трэба павадзіць па рынку, а за свайго Кузьму я ўсюды вазьму. Мін.-Мал., 1974, 189, Барыс. Вар.: І. Саламевіч, 1975, Слон. Пастуха пазбыў і пісара не нажыў. Fed., 223. Хоць матка не вучыць, не ўбіваецца, а дачка сама дагадаецца. Сержп., 65. Дочка — гарачая (гаручая) слёзка. Fed., 72; Добр., Смол., 120. Дзеўкі — чужая крупеня. Нос., 34. Вар.: Добр., Смол., 120. На дачок матка батрачка, пакуль рукі сашчэпіць. Добр., Смол., 120. З тварам да вянца, а з розумам да канца. Сцяшк., 591, Іў. а) Краса да вянца, а жыццё да канца. Л. Гарэлікава, 1967, Ваўк. 13.10.30.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁