І з сынамі трасуць сумамі. Жанч., 87. Што сын прадасць, то і бацька не адкупіць. Fed., 296. За бацька хлеб быў, солі не было, як настаў сын — ні хлеба, ні солі. Fed., 18. Як правіў бацька, то каты лазілі, а як стаў правіць сын, то і сабакі палезлі. Fed., 17. Не было ладу-складу пры бацьку, нямаш і пры матцы. «Ніва», 1975, № 39, 7. Сын мой, да розум у яго свой. Pietk., 394. Не сын спраўляў, не бацька едзець. Tyszk., 428. а) Не бацька купіў, не сын едзець (паганяе). Mien., 396. Вар.: Ром., Бел., I, 302; Pietk., 333; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. б) Не бацька спраўляў, не сын носе. Ляцкий, 24. Бацька быў стралок, а я яго сынок. Янк., Дыял., I, 204, Глуск. Дачка адна і та не людна. Цар., 242, Рэч. Няма ў лузе над маліну, а ў дамоўцы над дзяўчыну. Сержп., 63. Матка дачку хваліла, пакуль з рук зваліла. Сержп., 53; Жанч., 126. Пазнаюць нашу дачку і ў [чырвоным] андарачку. Tyszk., 419. Вар.: Шпил., 172; Нос., 130; Fed., 72; Сержп., 31; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. Маці пазнае дачку і ў чорным андарачку. Сцяшк., 598, Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁