Старонка 572
◀ / 617 ▶
510. Павядач — расказчык. 516. Трождзі — тройчы. 537. Прытча — тут: прыказка. 545. Загануў — загадаў. 551. Нешта даўно вядомае. 552. Байка, казка-забаўка, якая аднастайна штораз паўтараецца спачатку і не мае канца, таму дакучлівая. Песня. Музыка. Танцы 602. Гл. таксама 549. 603. Намёк на пачастунак за песню. 608. Пра благога спевака. Пятун — певень. 612. Хто ў мох, хто ў алешнік — няскладна спяваюць. 613. Паходзіць з анекдота: Матка паслала сына купіць солі. Вяртаючыся дадому, ён зайшоў у карчму на йгрышча і пачаў скакаць, а соль тым часам сыпалася з яго кішэняў. Калі гэта заўважыла дзяўчына, з якой ён скакаў, махнуў рукой і сказаў: «Не да солі, калі граюць на басолі» (Шпил., 185). Басоля — басэтля, народны струнны смычковы інструмент, блізкі да віяланчэлі. 632. Дзе піяне — дзе п'юць. 642. Кантале — музычны струнны шчыпковы інструмент у карэлаў і фінаў, блізкі эстонскаму каннель, літоўскаму канклес і латышскаму кокле; нагадвае таксама даўнія гуслі. Рэдкае ўпамінанне ў беларускім фальклоры. 651. Гоц — тут: скокі. 675. Студэнт смаргонскай акадэміі — выдрэсіраваны, навучаны мядзведзь. Іранічнае празванне нязграбнага танцора, а таксама таго, хто выхваляецца сваёй адукацыяй. VI. ЧАЛАВЕК І ЯГО ЯКАСЦІ. МАРАЛЬ Фізічнае аблічча: прыгажосць, заганы 9. Урода — прыгажосць (польск. uroda). Тут у іранічным сэнсе. 12. Датычыць не толькі фізічнага аблічча, але ў некаторых выпадках і маральных рыс. 14. Прыказка літаратурнага паходжання: з байкі «Заява» К. Крапівы (К. Крапіва. Зб. тв. у 5 т., т. 1. Мінск, 1974, стар. 101). Свіння падала заяву аб змене свайго імя. Але ...Старшыня той розум меў: — Завіся,— кажа,— ты хоць — леў, Аднак жа, як свінню не кліч, Яе заўсёды выдасць лыч! 94. Пальцамі размаўляе. 98. Гаркавы — картавы. 104. Тлумач. збіральніка: нягледзячы на непрыемнасці, добра выглядае. 105—108. Прыкметы-забабоны. 108. Красны — тут: рыжы. 109. Вада — загана, недахоп (польск. wada).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 617 ▶