Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Прыказкі пра шматлікія свягы і пасты, што былі пашыраны ў старым сялянскім быце. 269. Маюцца на ўвазе святцы -- царкоўны каляндар, у якім на кожны дзень распісаны святыя -- «мучанікі», што ўшаноўваюцца ў гэты дзень парквой. Але прыказка можа ўспрымацца асацыятыўна. 272. Запускі- пярэдадне паста, калі дазвалялася яшчэ есці скаромнае (рус. заговенье). 280. Для хваста--для сабакі, ката, жывёлы. 281. Аўторак перад серадой, посным днём. "Гут гавее--галадае, таму іцто няма чаго есці.. 282--284. Серадуець, серадзіць--прытрымліваецца посту ў сераду. 285. Іронія: хто трымаецца ў пятніцу посту, трапіць у рай. 286. Дзяды- багатая ядой рытуальная вячэра ў памяць памершых родзічаў. 291-326. Прыказкі пра грэх, які падаецца ў іх больш у маральным, чым рэлігійным разуменні. ' 297. Маюцца на ўвазе праклёны, лаянка, што, згодна з народнай мараллю, асуджаецца, лічыцца грахом. З07в,г. Спасенне--пазбаўленне ад граха, замольванне, пакаянне. Тут іранічна. З326а. Скрушаемся- тут: раскайваемся. 333. Заўв. збіральніка: замест «прашу есці». 336. Гавець-- тут: пасціцца, згодна з патрабаваннямі рэлігіі; дар-т. зв. святыя дары, або прычасце,-- віно і кавалачкі свянцонага хлеба, якія захоўваюцца ў царкве і раздаюцца ў час набажэнства веруючым. Сэнс прыказкі: не заслужыўшы, карыстаецца дабротамі. 345. Печ, якая замяніла ў жыллі старадаўні ачаг, паводле народных вераванняў, была месцам, дзе знаходзіліся духі-ахоўнікі дому. Адсюльі прымаўка. 346--356. Варажба як прафесія. Пра гэта вядома і казка (гл.: Шаптуха-- У кн.: А. К. Сержпутовский. Сказки и рассказы белорусовполешуков. СПб, 1911, стар. 177- 178). 369. Гл. таксама І. 1246, 1247. Асвета, веды, пісьменнасць, кніга, слова: 401. Лучыцца- тут: здарыцца. 410. Пра навучанне тупагаловага. 435. Пісала--так яшчэ на старажытнарускай мове называлася прылада (завостраная палачка) для пісання на бяросце. 444. Перакрунуў-- перакруціў, наблытаў у пісьме, салгаў. 450. Голь--тут: глупства, нічога. 456. Ксянжэчка--кніжачка (польск. КзіеёесгКа). 458. Паходзіць з народнай казкі. 459. З лацоны-- пазалочаны(польск. гіосопу). 466. У рыхт--тут: дакладна, тое, што трэба (германізм: гісшія -дакладна, правільна). 486. Ступянём--тупішай, нявучаным. 487. Пра слова як цвёрдае абяцанне. І наступныя прыказкі (да 559) пра чалавечае слова, трапнае, дасціпнае, а таксама пра прыказку, загадку, казку, пра сілу слова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 617  ▶