264—290. Прыказкі пра шматлікія святы і пасты, што былі пашыраны ў старым сялянскім быце.
269. Маюцца на ўвазе святцы — царкоўны каляндар, у якім на кожны дзень распісаны святыя — «мучанікі», што ўшаноўваюцца ў гэты дзень царквой. Але прыказка можа ўспрымацца асацыятыўна.
272. Запускі — пярэдадне паста, калі дазвалялася яшчэ есці скаромнае (рус. заговенье).
280. Для хваста — для сабакі, ката, жывёлы.
281. Аўторак перад серадой, посным днём. Тут гавее — галадае, таму што няма чаго есці.
282—284. Серадуець, серадзіць — прытрымліваецца посту ў сераду.
285. Іронія: хто трымаецца ў пятніцу посту, трапіць у рай.
286. Дзяды — багатая ядой рытуальная вячэра ў памяць памершых родзічаў.
291—326. Прыказкі пра грэх, які падаецца ў іх больш у маральным, чым рэлігійным разуменні.
297. Маюцца на ўвазе праклёны, лаянка, што, згодна з народнай мараллю, асуджаецца, лічыцца грахом.
307в, г. Спасенне — пазбаўленне ад граха, замольванне, пакаянне. Тут іранічна.
326а. Скрушаемся — тут: раскайваемся.
333. Заўв. збіральніка: замест «прашу есці».
336. Гавець — тут: пасціцца, згодна з патрабаваннямі рэлігіі; дар — т. зв. святыя дары, або прычасце, — віно і кавалачкі свянцонага хлеба, якія захоўваюцца ў царкве і раздаюцца ў час набажэнства веруючым. Сэнс прыказкі: не заслужыўшы, карыстаецца дабротамі.
345. Печ, якая замяніла ў жыллі старадаўні ачаг, паводле народных вераванняў, была месцам, дзе знаходзіліся духі—ахоўнікі дому. Адсюль і прымаўка.
346—356. Варажба як прафесія. Пра гэта вядома і казка (гл.: Шаптуха.— У кн.: А. К. Сержпутовский. Сказки и рассказы белорусов-полешуков. СПб, 1911, стар. 177—178).
369. Гл. таксама І. 1246, 1247.
Асвета, веды, пісьменнасць, кніга, слова
401. Лучыцца — тут: здарыцца.
410. Пра навучанне тупагаловага.
435. Пісала — так яшчэ на старажытнарускай мове называлася прылада (завостраная палачка) для пісання на бяросце.
444. Перакрунуў — перакруціў, наблытаў у пісьме, салгаў.
450. Голь — тут: глупства, нічога.
456. Ксянжэчка — кніжачка (польск. książeczka).
458. Паходзіць з народнай казкі.
459. Злацоны — пазалочаны (польск. złocony).
466. У рыхт — тут: дакладна, тое, што трэба (германізм: richtig — дакладна, правільна).
486. Ступянём — тупіцай, нявучаным.
487. Пра слова як цвёрдае абяцанне. І наступныя прыказкі (да 559) пра чалавечае слова, трапнае, дасціпнае, а таксама пра прыказку, загадку, казку, пра сілу слова.
77 👁