V. ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ
Бог. Вера. Атэізм
1—18. Прыказкі пра бога на першы погляд нібы набожнага характару, а ў сапраўднасці пазбаўлены святасці і паважлівых адносін да бога.
76. Не сапрэшся — не заспрачаешся.
29. Мае і пераносны сэнс: у жыцці трэба прытрымлівацца аднаго напрамку, імкнуцца да пэўнай мэты.
31—32. Сляды рэлігійнай барацьбы ў мінулым, гвалтоўнага навязвання уніі і каталіцызму. Новая вера ўспрымалася часта толькі вонкава, захоўваліся ранейшыя абрады.
73. Путы — тут: датуль, да таго часу (польск. póty); пукі — пакуль (польск. póki); бадай — ад бог дай, але тут у сэнсе а ну ж.
98. Скроха — скруха, смутак.
109. Меркаваўся — тут: радзіўся.
112. З багамі — тут: з абразамі. Маецца на ўвазе гандаль на рынку.
117. Рухае — рохкае.
121—191. Прыказкі пра чорта (беса). У многіх з іх богу супрацьпастаўляецца чорт, сіла якога часта перавышае. Сур'ёзнай веры ў чорта не заўважаецца, адносіны да яго пераважна паблажлівыя. Часта чорт — алегорыя, увасабленне зла.
125. Ожаг — галавешка, абсмалены кол, качарга. (У слуцкіх гаворках — качарэжнік. З нар. сл., 104).
132. Цэлікам — цаліной, па бездарожжу.
134. Гл. таксама 103, 103а.
138. Пад фігурай — са знешняга выгляду добры чалавек.
169. Павер'е-табу.
178. Калісьці табаку называлі чортавым зеллем.
183. Са старых павер'яў: як заспяваюць першыя пеўні, знікае ўсякая «нячыстая сіла».
192. Змусціць — збянтэжыць, засароміць (рус. смутить).
193. Клецьнік — у даўняй народнай дэманалогіі дух-ахоўнік клеці, сховішча дамашніх харчовых запасаў. Шпілеўскі прыпісвае яму таксама функцыі ахоўніка скарбаў (Шпил., 175).
194. Гаварылі пры пошасці на скаціну. Кумільган — па Шпілеўскаму, злы дух у выглядзе чалавека-каня.
195. Копша — як мяркуе Шпілеўскі, злы і помслівы магільны дух, які патрабуе, каб сваякі нябожчыка клалі ў яго дамавіну розную ежу і грошы (Шпил., 181).
204—205. Навеяна абразамі, на якіх святыя часта маляваліся з прытуленымі да сябе рукамі.
207. Гл. таксама II. 476, 477.
224. Канта — кант, царкоўная песня-малітва.
227. Пародыя на царкоўную малітву.
236а. Шалудзька — шалудзівы, карослівы.
243. На званы — афяра на царкву.
250. Хіжа — тут: хворая.
252. Мае і пераносны сэнс: што з воза ўпала, тое прапала.
253—263. Уяўленні пра той свет, пекла і рай, не пазбаўленыя пэўнага крытыцызму.
261. Да неба — у рай.
86 👁