219. Розніца ў веравызнаннях (праваслаўе, каталіцтва) нярэдка служыла перашкодай да шлюбу. 221. Насмешка з нізкарослага хлопца. 246. Пра халасцяка (заўв. збіральніка). 268. Парася — форма жан. асабовага імя Праскоўя, Параскева. 269. Пёнткі — пятніцы (польск. piątek); зялёныя свёнткі — сёмуха, тройца; да ўсіх святых — да свята ўсіх святых, якое адзначалася 7 лістапада. Шлюб і вяселле 295—300. Вера ў суджанага лёсам. 297. Разгуджана — ад разгудзіць — пасварыць, абгаварыўшы. 301. Так прыгаварвае сват, калі дзяўчына, да якой прыйшлі ў сваты, маўчыць. 302. Адказ сватам, калі дзяўчына адмаўляецца ад сватання. 303. З гарохвін вянок — адмова сватам. 304. Панядзелак, аўторак і пятніца лічыліся нешчаслівымі днямі для сватання. У гэтыя дні ў сваты не ездзілі. 305. Гавораць бацькам, у якіх ёсць дочкі. 309. І з каберца — тут: пасля вянца. Маладыя вянчаліся ў царкве, стоячы на каберцу — невялікім дываночку, палавічку. 312. Вясельная застольная прыгаворка-тост. 314. Дзе затыкаюць — дзе толькі пачынаюць ткаць, г. зн., дзе многа работы. 320. Прыгаворка свата на вяселлі пры раздачы каравая і ў час абдорвання маладых. 321. Маюцца на ўвазе выдаткі на вяселле. 322—325. Вясельныя застольныя прыгаворкі. 342—343, 350—351. Вясельныя прыгаворкі-насмешкі да свата. 347. Кульбака — тут: палка. 357. Жартоўная прыгаворка прыданак у час перавозкі пасагу нявесты (кубла, скрыні). Гл. I.1420. Піколіць — прасці. 358. Гавораць пры развітанні нявесты з роднымі (Нос., 32). Сям'я і ўнутрысямейныя адносіны 362—386. Погляды на значэнне і выгоды стварэння сям'і. 387. Ладзін, ладзен — тут: у згодзе. 395—429. Пра сям'ю дружную, пра мужа і жонку, што жывуць у згодзе. У прыказках лад у сям'і знаходзіць поўнае ўхваленне. 406. Сполка — таварыства, саюз (польск. spółka). 444—546. Нелады, нязгоду і сваркі ў сям'і прыказкі і прымаўкі асуджаюць. 449. Тут у Федароўскага, відаць, памылка. Павінна быць сласна. 457. Усе ў сям'і грызуцца (заўв. збіральніка). 470. Сэнс: не трэба пярэчыць жонцы, каб пазбегнуць сваркі. 472ж. Квеліць — ціха плакаць (польск. kwilić).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁