Не капай на каго (на чалавека) ямы, бо сам упадзеш. Гильт., 293, Віл. п. Вар.: Нос., 99; Булг., 177; Fed., 125; Ром., Зап., III, 224; Сержп., 47.
а) Не капай на людзей яму, бо сам туды пападзешся. Pietk., 373.
б) Не капай каму яму, бо сам увалішся. А. Фядосік, 1959, Лен. 8.1.44. Вар.: А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1; Л. Шчыкарэвіч, 1965, Навагр. 13.10.4; М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3.
в) Не капай перад кім яму, скарэй сам уваліішся. І. Лесніковіч, 1965, Смарг. 13.10.4.
г) Не капай на людзей яму, свая разінуўшы стаіць: у сваю пападзеш. Добр., Смол., 14. Вар.: 128.
д) Хто яму капае, той сам туды пападае. Сержп., 47.
е) Хто на другога яму капаець, сам часта ў яе ўпадаець. Нос., 176; Dybow., 191.
ж) Хто на каго яму капае, той сам у яе ўваліцца. Fed., 125.
Не падстаўляй стулка нікому, бо сам сядзеш на ём. Fed., 291.
Не гатуй людзям пятлі: сам павесішся. Ляцкий, 25.
Ад добрага не ўцякай і благога (ліхога) не рабі. Янк., 202.
Не рабі каму бяды, бо сам яе сустрэнеш. М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2.
Не плюй у ваду: згадзіцца (трапіцца, здарыцца) напіцца. Міеп., 396; Гильт., 291, Віл. п. Вар.: Булг., 177; Fed., 325; Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5; А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1.
а) Не плюй у воду: часам трэба будзе напіцца. Czeczot, 112; Шпил., 186; Dybow., 186.
б) Не плюй у ваду, бо прыйдзець напіцца. Tyszk., 421. Вар.: Ром., Бел., І, 303; Pietk., 349; У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4.
79 👁