Чужога дабра (добрага) не гань, а свайго дрэннага (ліхога) не хвалі. Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5; Fed., 70, 103.
а) Свайго дурнога не хвалі, чужога харошага не губь. Добр., Смол., 133.
Чужое хвалі, а свайго ў гразь не тапчы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
У чужом дабры ніхто не ўказчык. Нос., 21.
Забіў ты маю свінню, а я тваго бацька: няхай будзе галава за голаў. Fed., 18.
Лепі біць свае вошы, чым лічыць чужыя грошы. Нос., 74; Дуб., 32.
На чужэй ба шкуры вала спек, на сваей і вошы не заб'е. Добр., Смол., 133.
а) На чужой скуры спек бы вала, а на сваёй і вошы не спячэш. Pietk., 316.
Добра пець лалом за чужым сталом. Дуб., 17; Pietk., 306.
За чужымі блінамі і сваіх радзіцелей памінаюць. Дуб., 23.
а) Чужымі блінамі сваіх дзядоў памінаць. Дуб., Нар., 12.
Сваё сваім, а чужбінка лепі. Нос., 147.
На чужое дабро вочы гарадь. Сержп., 62.
Не зайздросці чужому, а прыдбай сваё. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
Што дразду па чужому каню. Dybow., 18.
83 👁