Старонка 442
◀ / 617 ▶
г) Хто чужога жадае, часта (часам) сваё пакладае. Fed., 362. Чужое сваім не заві. Рапан., 241. За чужое і чорт карае. Fed., 70. Сам не давай і чужога не бяры. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Сваё не забывай, а чужога не замай. Ром., Зап., III, 231. Чужога не руш, свайго не папускай. Fed., 70. а) Свайго не папушчай і чужога не давай. Dybow., 18. б) Свайго не папушчу, а чужога не хачу. Fed., 295, 70. Жывем — не матаем, чужога не хватаем, свайго не 'дстаўляем. Добр., Смол., 36. У чужым свайго не найдзеш. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. Ты па чужое, а чорт па тваё. Fed., 70. Кідай сваё харошае — дзелай маё худое. Добр., Смол., 133. Сваё лычка лушчы чужога раменца. Шейн, II, 481, Слуцк. п.; Fed., 295. а) Лепш сваё лычка, як чужы рамушок. Fed., 172. Лепша свая лежня за чужую калбасу. Ворожб. Лепша сваё ніж дзядзькава. Fed., 295.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶