259. Калі вядзецца, то і на трэску прадзецца. Czeczot, 110. Вар.: Киркор, 235; Dybow., 182; Fed., 328; Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22; Янк. М., 77.
а) Калі (нітка) вядзецца, дак і на шчэпку прадзецца. Нос., 63. Вар.: Сержп., 134; Fed., 328.
260. Каму шанцуе, таму падчас і воўк коні пасе. Pietk., 351.
261. І трасца не трасе, і ліха не бярэ. Янк. 181.
262. У людзей поўна печ дроў гарыць, а ў нас і адно палена не хоча. Ворожб.
а) У людзей поўна печ і добра гарыць, а ў мяне адно палена і тое акалела. Fed., 231, 52.
263. У людзей шыла брые, а ў нас і долата не йме. Ром., Зап., III, 233.
264. Вышла ў Хадоры два бліна. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
265. У нашай сянні мамі ўсе бліны камамі. Добр., Смол., 125.
84 👁