ПРА ДАБРО І ЗЛО
266. Дабро не дакучыць.
267. Добрага ніколі не замнога.
268. Добра тое, што другія хваляць
269. Добрае само сябе хваліць.
270. Золата і ў попеле свеціцца (пазнаць, відаць).
а) Золата і ў попеле відна.
б) Золата і на сметніку блішчыць.
в) Золата і ў гразі блішчыць.
271. Добра таму дабро рабіць, хто тое памятае.
272. Бываець добра, а не ўсякаму, как Якаву.
273. Не так скора стане добрае, як благое.
274. Кепскае адразу відаць, а добрае ўбачыць трэба.
275. Зло дабра не любіць.
а) Ліхое добрага не любіць.
276. На свеце за добра(е) злым плацяць.
а) За добрае злым заплата.
173 👁