277. Не дадзержыць ліха напроці дабра. Fed., 165. 278. Смала к дубу не прыстанець. Нос., 151. 279. Харошае доўга помніш, а дрэннае век не забудзеш. Л. Задаля, 1967, Клецк. 13.10.14. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5. а) Добрае доўга помніцца, а кепскае (ліхое, дрэннае) ніколі не забудзеш. Янк., 215. б) Дабро помніцца менш, чымсі зло. Нос., 35. Вар.: Рапан., 233. в) Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй. Fed., 78. Вар.: Рапан., 234. г) Ліха даўжэй у памяці, як дабро. Fed., 164, 165. д) Ліхое доўга ў памяці. Fed., 165. 280. І камень дабро помніць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 281. Добра тое, што забытае. Fed., 346. 282. Добрае помні, злое забывай. Янк. М., 121. 283. Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. Tyszk., 417. Вар.: Шпіл., 179; Fed., 87; Pietk., 365. 284. Без худа няма дабра. Дуб., 7. а) Без худа не відаць (не ўгледзіш) дабра. Нос., 5; Fed., 55. б) З худа дабра чакай. Ляцкий, 43. Вар.: Сержп., 55. 285. Няма таго злога, каб не вышла на добра. Fed., 357. а) Няма нічога ліхога, каб на добрае не вышла. Fed., 166. б) Няма такога зла, штоб з яго камусь не вышла дабра. Pietk., 400. Вар.: Fed., 166. в) Ліха без дабра не бывае. Рапан., 236. 286. Будзе добра, як ліха пераміне. Fed., 78.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁