Старонка 399
◀ / 617 ▶
Ад дурнэй брані маць-сыра зямля здрыганецца. Добр., Смол., 116. Няма яму ні дня, ні ночы, цёнгле лезе ў вочы. Fed., 163. Кукішамі славы не заслужыш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Без праклёну не пражыць. Сержп., 70. Другога кляні, але і на сябе бяры. Абаб. Дзе двох сварыцца, там трэці карыстае(цца). Fed., 294; Дразд. а) Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае. Сцяшк., 588, Шчуч. Дзе двох зваду вядзе, там трэці крадзе. Fed., 361. Пачці гордага паклонам, уймі сварлівага трызвонам, падмаж скрып варот, заткні сабацы хлебам рот — і ўсе чатыры замоўкнуць. Нос., 135. Вар.: Дуб., 49. Браніся, а на мір слова астаўляй. Ром., Зап., I, 214.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶