Людзі пра нас гавораць, і мы пра людзей не маўчым. Добр., Смол., 118. Нячуйка і нябачка -- то лепшычалавек. Еега., 200. Пляткарку слухаюць, а не вераць. В. Санько, 1969, Слуцк. За пустое карыта сварацца. Добр., Смол., 116. а) Сварацца за пустое карыта: не за печанае, дак за варанае, пе за варанае, дак за сушанае-- усё находзіцца прыклік. Добр., Смол., 116. І гаршкі з гаршкамі ў печкі сталківаюцца. Добр., Смол., 116. Не той сварыцца, што крычыць. Ляцкий,31. Спор да слёз, а ў драку не лезь. Нос., 122. Гнявы не строюць хлявы. Дебр., Смол., 41. Лайка не нагайка -- на плячах не ляжыць. Нос., 72; 4дб., 33. Ад сварак не баліць карак. Нос., 122. Калі пашоў у сварку, то не жалей карку. Ред., 294. Как каза на луб, так яны адзін проціў поднава. Аоёр., Смол., 115.. Як цюк, так і мацюк. В. Скідан, 1969, Хойн.. Свіная малітва да бога недаходна. Добр., Смол., 117.. Біцца не гадзіцца, лаяцца не палагаецца. М. Мельнічэнка, 1950, Гом
2 👁