Старонка 386
◀ / 617 ▶
2279. Не загаварывай зубоў, бо не баляць. Pietk., 401. 2280. Нагаварыў, што на валовай шкуры не спісаць. Fed., 196. 2281. І ў мех не ўбярэш, столькі нагаварыў. Рапан., 145. 2282. Галава сама не помніць, што лапочыць. Нос., 25. 2283. Гаворыш прашларочны снег. Fed., 108. 2284. З пустога ў парожняе нечага пераліваць. Нос., 158. Вар.: Fed., 227. 2285. Ад пустога звону карысці нікому. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19. 2286. Слоў нагаварыў мяшок, а карысці ні на вяршок. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 2287. Мы пра людзей часочак, а людзі пра нас гадочак. Добр., Смол., 87. 2288. З вялікага глагалення няма спасення. Дуб., 21. 2289. На кажды (кожны) гук не адгукаешся. Нос., 85; Дуб., 37. 2290. Пакуль ты яму слова, то ён табе дзесяць. Fed., 282. 2291. Ты яму пра Тараса, а ён табе паўтараста. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29. 2292. Ён гаворыць і выгаварыцца. Fed., 108. а) Што гавораць, то такі выгавараць. Fed., 108. б) Як людзі што пачнуць гаварыць, то часам выгавараць. Fed., 108. 2293. Хто многа гаворыць, той прагаворыцца. Pietk., 387.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 617 ▶