Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Хто многа гаворыць, той дагаворыцца да ліхога канца. Ега., 107. Многае вяканне даводзіць да бякання. Ром., Зап., ПІ, 223. Конь на чатырох нагах спатыкаецца, чалавек адным языком памыліцца. Реа., 748. Нагавораць сорак бочак арыштантаў. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Вар.: Рапан., 147. Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар. Янк. М., 122. Пустая гаворка дарагі час занімае. Міеп., 397. Гутарка гутаркай, а ўрэмя не церпіць. Ляцкий, 6. Ад добрых слоў язык не адсохнець. Сах. З языком,як з пірагом. Ред., 727. Хто з язычком, тэй з піражком. Нос., 76. Вар.: Добр., Смол., 135; Ееа., 126; Ріеік., 323; А. Фядосік, 1963, Капатк. 8.1.76; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; 1960, Брасл. 13.9.5. Яго слова вецер. Реа., 282. Што ўбачыў,то й сказаў. Рісік., 322. Што на мыслі, то на языку. Реа., 193. Хоцьён казаў, хоць сабака брахаў. Реа., 141. а) Не я казаў -- сабака брахаў. Реа., 142. б) Не казаў, а сабака брахаў, калі ета няпраўда. Ріеіё., 387 в) Не сабака брэша, а ты кажаш. Ляцкий
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 617  ▶