Старонка 338
◀ / 617 ▶
ГОДНАСЦЬ. СЦІПЛАСЦЬ. САМАХВАЛЬСТВА. ЗАЗНАЙСТВА. ФАНАБЭРЫСТАСЦЬ. НАХАБСТВА. САРАМЛІВАСЦЬ. БЕССАРОМНАСЦЬ Кожны чалавек сам сабе варты. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. а) Кожны сам сябе стоіць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Ён сабе не дасць пляваць у кашу. Fed., 139. На мне далёка не паедзе[ш]: дзе сядзе[ш], там і злезе[ш]. М. Грынблат, 1976, Лаг.; І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2. а) На ім не пад'едзеш: дзе сядзеш, там і злезеш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Птушачка і каліўкаю сыта. Нос., Слов., 228. а) Птушачка і мушачкай сыта. Дуб., 46. Вар.: Нос., 141. Не хваліся тым, што ведаеш, хай лепш людзі пахваляць. А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3. Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць. Сержп., 136; Fed., 56. а) Не хвалі сябе, няхай другія пахваляць. У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4. Сам сябе не ўхваліш, як людзі не пахваляць. Добр., Смол., 87. Чужа пахвала як гром грыміць, а самахвальства смярдзіць. Дуб., Нар., 29. Хто сябе хваліць, няхай таго агонь спаліць. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 617 ▶