Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Блюдзі (беражы) бацькіну капейку і сваю дабудзеш. Нос., Вар.: У. Іваноў, 1928, Мінск. Хто гроша не беражэ, той сам гроша не варт. РВісік., 371. Вар.: У. Іваноў, 1958, Мінск. а) Хто капейкі не берагець, тэй сам яе не стоіць. Аобр., Смол., 109. 6) Хто капейкі не беражэ, той сам рубля не варт. Ю. Звярко, 1965, Іў. 13.10.5. Вар. Юрч., 1972, 203. Згадзіцца не сянні, так у чацвер. Добр., Схол., 109. Рахуба не згуба Реа., 256. Хто рахуе, той не псуе. Ееа., 256. Хто без рахунку жыве, той без пары ўмірае. Рубош., 192. Хто без шчоту жывё, таго чорт вазьмё. Р'еа., 298. Шугаючы, расшугаеш скора, а сабіраючы, сабярэш. Нос., Слов., 718. Хто есць замоладу мяса, то на старасць косці. Гед., 129.. Хоць ашчэдна, абы не скарэдна. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 617  ▶