Старонка 327
◀ / 617 ▶
а) Ціхая свіння глыбокі корань рые. Крапіва, 249; Цар., 248, Рэч.; А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. Вар.: 1961, Рэч. 13.9.5. б) Ціха (панура) свіння далёка (глыбока) корань капае. Fed., 308. Спадцішка, як з-пад мяшка. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29. Што ні скажа, нібы маслам мажа. С. Клачко, 1961, Б.-Каш. 13.3.29. Хто ўсім паддакуе, таму ніхто не дзякуе. В. Іваноўская, 1963, Смарг. 8.1.83. Крышыць буракі на воба бакі. Добр., Смол., 49. І нашым, і вашым. Сержп., 122. Які вецер павеець. Нос., 193. Куды вецер, туды і я. Нос., 70; Дуб., 32; Fed., 330. Вар.: М. Мельнічэнка, 1950, Гом., 13.3.29. Куды вецер, туды і грыва. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Хочацца і крыўды не мець, і ў ласцы быць. Ляцкий, 54; Сержп., 61. Ззаду карціна, а спераду скаціна. 1967, Шкл. 8.1.107. Не ўся сарока бела. Нос., Слов., 648. Ён не тады радзіўся, як совесць раздавалася. Выпісы. Яго зубы белы, а сумленне чорна. Fed., 293.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 617 ▶