Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Тэ62. 1563. 1564. Хітрыць хітрыў, ды сумленне згубіў. Н. Парукаў, 1958. Добр. 13.3.29. Ён вочы ў сабакі пазычыў. Л. Даранкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. Пазычыўшы вочы, просіць чалавек. Нос., 131. Глядзіць людзям у вочы, пазычыўшы вачэй у сабакі. Вісік., 370. Падстрыгаць вязуць, а ёй вялічча. Горленка, 250, Гом. Чужая душа -- пацёмкі. Сержп., 40, 134; Драза. У душу не ўлезеш. Сержп., 132. Душысваёй на далонь не вымеш да не пакажаш. Реа., 88. Не той бедны, хто грошай не мае, а той, хто душыне мае. Ееа., 28. Рукі пабрудзіш -- і вадой памыеш, а душу забрудзіш--і мылам не адмыеш. Ляцкий, 38 Руку, нагу пераломіш -- зжывецца, а душу пераломіш-не зжывецца. Ром., Зап., 111, 230. Каб меў дзве душы, то краў бы. Реа., 152. Ты крыж цалаваў, а душу чорту аддаў. Ляцкий, 46. Усё роўна, што ў кульгавага кій адняць. Геа., 156. а) У кульгавага кій адняў. Реда., 156. б) У старца (сляпца) кій аднялі. Нос., 168; 4уб., 63; Ега., 303. Пакорнае цялятка дзве маткі ссе. Рісік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 617  ▶