1509. У вочы-то — саколю, а за вочы-то — соллю. Fed., 271.
1510. У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам. Янк. М., 145.
а) У вочы катком, а за вочы варком. Янк. М., 145; 1961, Брасл. 13.9.5.
1511. Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.
1512. Ніяк не глядзіць — ні вока, ні бока. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1513. На што глянець, так і звянець. Добр., Смол., 49.
1514. Умеючы просіць: плакаць будзеш, аддасі. Добр., Смол., 49.
1515. З твару — яйка, а ўнутры — баўтун. Сцяшк., 591, Ашм.
1516. Да сэрца ліпне, а ў кішэнь паглядае. Fed., 273.
1517. Вый ваўком, а махай лісім хвастом. Ляцкий, 6.
а) Мей воўчы рот, да лісі хвост. Нос., 81; Fed., 340.
1518. На версе явар, а ў сярэдзіне дз'явал. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1519. Адзін бок наб'е, другі мёдам палье. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.
1520. Раз цалуе, другі раз кусае. Fed., 47.
1521. Раз гладзіць, другі раз дзярэ. Fed., 110.
1522. І гладзіць, і дзярэ. Fed., 110.
1523. Спераду грэець, а ззаду вецер веець. Нос., 155.
86 👁