Чалавечына! Адна душа ў чобаце, другая ў жываце, а трэцья па свету ходзіць да людзей зводзіць. Крэмнеў.
Ходзіць ціхенька, да думае ліхенька. Нос., 172; Fed., 45.
а) Ён сядзіць ціха, а думае ліха. Fed., 274.
б) Хомка сядзіць ціханька, ды думае ліханька. Дуб., 69, 4.
Хоць ціха ходзіць, да густа месіць. Mien., 397. Вар.: Нос., 180; Добр., Смол., 49.
а) Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Киркор, 237; Dybow., 191.
Ластачкамі (лестачкамі) душу вымаець. Tyszk., 429; Шпил., 183; Dybow., 183; Дуб., 33.
а) Лёстачкамі дух займае, а чорта думае. Pietk., 328.
Густа сее, ды рэдка ўсходзе. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
Дзе этыкеты многа, там шчырасці мала. Fed., 96.
Есць і п'е, а ліха мысліць. Dybow., 9; Fed., 193.
а) Есць і п'е, а добра не думае. Fed., 130.
Добры чалавек: што ўкусіць, то з'есць. Шпил., 179. Вар. Нос., 35; Fed., 79.
Адно на ўме, а другое на языцэ. Нос., 119.
а) Што іншае на ўме, што іншае на языку. Fed., 319.
Што інакшага гаворыць, а што інакшага робіць. Fed., 109.
Рассыпаецца драбней маку. Сержп., 125.
У ногі цалуе, а за сэрца кусае. Fed., 196.
74 👁