а) Стрэляная варона і куста баіцца. Дразд.
б) Напужаная варона і вераб'я баіцца. Нос., 87; Дуб., 36.
Ратаваны з вады конь і лужы баіцца. Дуб., 53. Вар.: Нос., 144; Сержп., 184.
Біты сабака кія баіцца. Сержп., 184.
а) Толькі біты кія і баіцца. Fed., 31.
Бітаму сабацы кія не паказывай. Дуб., 7; Нос., 6; Fed., 268; Сержп., 186.
Настрашыў мех, дак і торба страшна. Нос., 88; Дуб., 38.
а) Пастрашыў мех, дык страшна і торба. 1967, Шкл. 8.1.107.
б) Намуляў мех, дык і торба важка. Сержп., 184.
Баязліваму і страх здаецца. Шейн, II, 473, Віл. п.: Сержп., 184; Дуб., 5; Ахрым., 21; А. Махнач, 1962, Уздз. 13.10.15.
а) Баязліваму страх у вочы лезе. Fed., 20.
б) Баязлівага і страх трапляе. Сержп., 184.
Баязліваму й капа стогам здаецца. Мін.-Мал., 1970, 158, Старадар.
Баязліваму і корч мядзведзь. Сцяшк., 580, Гродз.
а) Баязліваму і мыш мядзведзь. Янк. М., 54.
Баязліваму і свой цень страшны. Fed., 20.
Хто баіцца, таму ў вачах дваіцца. Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22. Вар.: А. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29.
Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць. Czeczot, 106; Шпил., 172; Киркор, 234; Fed., 106.
а) Як авечкі стрыгуць, то баран трасецца. Dybow., 184.
б) Авечку стрыгуць, а баран дзівісь. Нос., 117.
84 👁