а) Дзеўка не бракоўна, як чорна; бракоўна, як не праворна. Fed., 95. б) То не бракоўка, калі дзеўка чорна, толькі б была праворна. Нос., Слов., 32. Вар.: Дуб., 60. в) Не бяда, што чорна, абы лён праворна цёрла. Сержп., 63. Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, што на справу гож. А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. Не выбірай дзеўку, да касцёла ідучы, а выбірай дзеўку, лён тручы. І. Пазняк, 1965, Шчуч. 13.10.6. Вар.: Сцяшк., 584, Воран. а) Не глядзі на мяне, у касцёл ідучы, а глядзі на мяне, лён тручы. Ляцкий, 25. б) Не любі дзеўку, на фэст ідучы, а любі, лён тручы. В. Калюк, 1965, Дзятл. 13.10.6. Сенажаць агледзь, як раса абсохне, а дзеўку па рабоце. Янк., 148. Наша Парася на ўсе штукі прыдалася. Fed., 221. Пасці серады і пёнткі, то дастанеш жонку на зялёны свёнткі, а як будзеш пасціць да ўсіх святых, то дастанеш з не тых. Fed., 241. Жонку бяры не на год, а на век. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. Ты не Несцяроўна — мне не роўня. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. Палюбіцца сава лучшы яснага сакала. Нос., 132. Лепш палюбіць старога арла, чым маладую саву. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁