Сласныкусок найдзе куток. Крэмнеў. Хлопец на каня сядае, а дзеўка родзіцца і паспявае яму. Ееа., 54. Цераз агонь скачы, а дзеўку сам сачы. Сержп., 72. Не шукай красаты, а шукай дабраты. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28. З ліца не спячэш блінца. Р. Родчанка, 1974, Слуцк. а) З красаты вады піць не будзеш. Л. Царанкоў, 1960, Хоц.13.9.2. б) Красатой гаршка не закрасіш. С. Шаршуновіч, 1968, Свісл. 13.10.28. Каса не розум. Ляцкий,17. За гожаю пойдзеш --- ліха знойдзеш. Сержп., 63. Пазірай на матку, а жаніся на яе дзіцятку. Сержп., 63. Не глядзі бела, абы б рабоча была. Нос., 92; Дуб., 42. Жонку выбірай не вачамі, а вушамі. М. Смурага, 1966, Свісл. 13.10.28. Жонку выбірай і вачыма і вушыма. Сцяшк., 590, Смарг. Шукай жонку не на йгрышчы, а на ржышчы. Я. Ліс, 1967, Смарг. а) Выбіраюць не на йгрышчы, а на іржышчы. 7929, Баг..1.42. б) Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Не бяда, што чориа, абы б была праворна. Нос., 93; Шырма, 206; А. Махнач, 1952, Уздз
4 👁