З кута ў кут — і вечар тут. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Вар.: Fed., 160. а) То ў той кут, то ў той кут — і вечар тут. Ляцкий, 45. б) Саўгець то ў той кут, то ў гэты кут, а вечар тут. Сержп., 46. Як аджывая дні жывець. Добр., Смол., 57. Хварэе, хварэе, а хаваць некага. Сержп., 15. а) Хварэе, хварэе, а прыдзе нядзеля — няма каго хаваць. Fed., 56. Не прамяняў бы паганую гульню на самую добрую работу. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Гуляючы і пуга плячэ не разверне. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Не праткнуўшы, не праколеш. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29. Работа з зубамі, а лянота з языком. Янк. М., 10. Базіканнем работы не зробіш. Нос., Слов., 12. З гутаркі хлеба не наясі. Ляцкий, 13. Языком сена не накосіш. Янк., Дыял., І, 225, Глуск. Хто многа гаворыць, той мала робіць. Fed., 107. Больш мовы, чым справы. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. Многа гавэнды, а мала скутку. Fed., 97. Больш рабі, а менш гавары. Fed., 253.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁