Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Не мялі языком, а дзелай дзела. С. Заянчкоўская, 1926, Церах. 13.3.29. а) Не лапачы языком, ды рабі рукамі. В. Гваноўская, 1962, Светл. 8.1.74. Языкоммялі, а справу рабі. Сах. а) Языком лапачы, а рукамі дзелай. Добр., Смол., 135. Языковае мліва не гадзіва(е). Янк., Дыял., І, 222, Глуск. Работу словам не заменіш. В. Дыбульская, 1967, Валож. 13, 10.24. Менш гавары, а больш рабі. Реа., 708. Лепш крошку зрабіць, як багата пагаварыць. Янк., Дыял., І, 213, Глуск. Не хваліся языком, а хваліся дзелам. Яхрым., 44. а) Не хваліся на славах, а лепш на дзялах. А. Махнач, 1952, Узд. 13.10.15. Не спяшайся языком, а спяшайся дзелам. Яхрым., 2; Сах. Многа робіць языком, ды мала рукамі. Яхрым., 39. а) Болей языком, чым рукамі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Каб так смыкам, як языкам. Янк., Дыял., І, 211, Глуск. 3, язычком і туды, і сюды, а на справе нікуды. Яхрым., а) Славамі туды-сюды, а на справе нікуды. Я. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112; Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107. Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль -- проста гаварыльшчык. Янк., Дыял. 1, 217, Глуск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 617  ▶