Ляжы, ляжаку, з'ясі сабаку. Fed., 162; Янк. М., 104.
Дзела не гарыць. Сержп., 43.
а) Прысядзь: не гарыць дзела. Ляцкий, 36.
Дзела (работа) не воўк, у лес не ўцячэ. Сержп., 43, 51; Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
а) Работа не заяц — не пабяжыць. Fed., 255.
Сядзі да на неба глядзі. Нос., 159.
а) Сядзём да й на неба глядзём. Fed., 275.
У бога дзён многа. Мін.-Мал., 1970, 167, Уздз.
а) У бога дзён многа — паробім. Fed., 254.
Сядзеўшы, нічога не выседзіш. Нос., 160.
Сядзі сядзячку, дай з'есці балячку. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
Яшчо дзела не паспела, а ён ужо сеў. Ляцкий, 63. Вар.: Сержп., 46.
Няхай той глядзіць, хто злажыўшы рукі сядзіць. Ляцкий, 28.
Крыстына да каменя прыстыла. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Ні скакун, ні граюн, а ў куточку сядун. Fed., 274.
Хай тых ваўкі ядзяць, каторыя дома сядзяць. В. Мінкелевіч, 1949, Кір. 8.1.24.
Сядзеў бы на печы ды грэў бы свае плечы. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Дзела кішыць, буракі крышыць. Нос., 34.
75 👁