Старонка 276
◀ / 617 ▶
924. На добрым пятуху мяса не расце. М. Грынблат, 1976, Лаг. 925. Як да дзела — абы не спала з цела. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8. 1. 58. 926. Верабей не сее, не жне, а зярняткі клюе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 927. Жарты жартамі, а дзела дзелам. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. 928. Перш папрацуй, а тады і патанцуй. Дуб., 49. 929. Добра гуляць, калі справа ідзе на лад. А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112; Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107; А. Махнач, 1961, Уздз. 13.10.15. 930. Гуляй, ды працу знай. У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4. а) Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай. Ляцкий, 8. б) Дзевачка, гуляй, да дзела памятай. Сержп., 45. в) Дзевачка, гуляй (спі), да дзельца помні. Нос., 34; Дуб., 15. 931. Гулямі не адбудзеш. Нос., 30. 932. Цапом сілу мерай, а не гульнёй. Ляцкий, 56. 933. Папіць, пагуляць, а на рабоце віляць. Сержп., 43. 934. Гультай кажа: хоць няўежна, але ўлежна. В. Іваноўская, 1961, Раг. 8.1.71. 935. Ляжай ляжыць, доля бяжыць. Янч. М., 101. а) Гультай ляжыць — яму доля бяжыць. І. Пазняк, 1965, Шчуч. 13.10.6. б) Гультай ляжыць, а ліха бяжыць. 1961, Кап. 13.9.5.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶