а) Ажэніцца — пераменіцца. Нос., 41, 120; Мін.-Мал., 1970, 158; Пух; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. Вар.: Нос., 126. Жаніцца — не ляніцца. Нос., 41. Чым бы дзіцятка не займалася, абы каб жаніцца не прасілася. М. Малочка, 1959, Круп. 8.1.46. Тады ажэніцца, як лысы вол (бык) ацеліцца. Fed., 11; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28. Вар.: Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24; В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28. а) Тады будуць жаніцца, як быкі стануць цяліцца. Fed., 363. Вар.: Сцяшк., 610. б) Скарэй сабака шчэніцца, чым шалудзівы жэніцца. Нос., 150. Нашто мне жаніцца, калі добра па чужых жывіцца. Fed., 363. Дзе ён, там яго і дом. Цар., 242, Мінск. Гэтага цвету па ўсяму свету. Крэмнеў. Сем раз глядзі, а назад не вядзі. М. Бабарыкіна, 1966, 13.3.29. Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку — выбіраючы. Fed., 149; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Лён хвалі ўвосень, а дзеўку — замужам. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. а) Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам. Янк. М., 39. Люблю дзеўку абы-чыю, была бы толькі па абычаю. Дуб., 32.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁