Старонка 221
◀ / 617 ▶
228. Жывы аб жывое і думаець. Ром., Бел., 1, 296. Вар.: Ляцкий, 12; Сержп., 66. 229. Здаровы спадзяваецца хваробы, а хворы — смерці. Fed., 353. 230. Добры час возьме хваробу ў час. Сержп., 82. 231. Жывы ў зямлю не палезеш. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3. 232. Хвароба ў лес, здароўе ў косці. Дуб., 68. 233. Слабаму жывату і вада завада. Нос., 150. а) Ліхому жывату і боб вадзіць. Янк. М., 117. б) Благому жывату і пірог шкодзіць. Fed., 373. 234. Здароваму жывату і рэдзька не вадзіць, а хвораму і масла шкодзіць. М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3. а) Здароваму жывату і кій не вадзіць, а хвораму і рэдзька шкодзіць. Нос., 49. б) Добраму жывату камень і кій не зашкодзяць. Fed., 373. в) Здароваму і кій не зашкодзіць. Fed., 353. 235. Хвораму і мёд горкі. Сержп., 82. 236. Еў бы раток, каб прыняў жыватoк. Fed., 262. 237. Вачам завідна, да жывату не пажытачна. Нос., 16. 238. Вочы жадаюць, а душа не прымае. Fed., 336. а) Ачыма еў бы, але душа не прымае. Fed., 334. б) Ачыма хочацца есці, а душа не прымае. Fed., 229. 239. Даў бог, ды скарыстаць не мог. С. Цярохін, 1975, Саліг. 240. Каб мог, то зямлю еў бы. Fed., 130.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶