Ліхая тая гадзіна, у катору мяне матка радзіла. Fed., 98.
Няшчасная гадзіна мяне на свет парадзіла. Fed., 98.
Не мінула мяне ліхая гадзіна. Fed., 98.
Прыйдзе і на яго калісь ліхая гадзіна. Fed., 98.
Сказаў бы, ды печ у хаце. Нос., 149; Дуб., 96; Fed., 280; І. Хаўратовіч, 1951, Талач. 13.8.4; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
а) Не можна казаць, бо печ у хаце. Fed., 142.
На доўгі век і баба лек. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
Да ста баб не хадзі. Нос., 37.
Навучыць судзьба варажыць, як нечага ў рот палажыць. Ляцкий, 22.
а) Будзеш варажыць, калі няма чаго на зуб палажыць. Сержп., 26.
б) Тагды бабка варажыць стала, як хлеба не стала. Нос., 162. Вар.: Дуб., 60; Сержп., 135.
Надвое бабка варажыла. Нос., 84; Dybow., 13; Fed., 13; Pietk., 309; Дуб., 40; Сержп., 26. Вар.: Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
Можа — надвое варожа. Выпісы.
а) Можа — надвое варожа, а без мадлітвы і бог не паможа. Ляцкий, 21.
Надвое бабка варожа: альбо памрэ, альбо жыць будзе. Ляцкий, 22.
а) Баба надвая варажыла: ліба ўмрэць, ліба будзець жыва. Добр., Смол., 17. Вар.: Fed., 13.
б) Тая баба надвое варажыла: быў бы панам, была, не была. Кміта, 171.
78 👁