Старонка 170
◀ / 617 ▶
а) Не заўсёды кату масленіца, бываюць і запускі. Pietk., 327. б) Не ўсю ж кату масленіца, прыдзе і вялікі пост. Сержп., 4. Вар.: Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. в) Не заўсюду кату масленіца. Булг., 177; М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. г) Не ўсё кату масленіца, будуць і загавіны. Нос., 94. д) Не ўсягда кату масленіца, бывае і вялікі пост. Mien., 396. е) Не ўсё кату масленіца, бывае і шчыры пост. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Мінулася кату масленіца. Fed., 151; 1961, Калінк. 13.9.5. Сабака на пост не ўважае. Ляцкий, 39; Сержп., 97. Як пачнем пасціць, то нечага будзе хрысціць. Fed., 241. Каму пост, а папу мясаед. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. Пост пашчу, да ў рот машчу. Нос. 135. Тады будзе пост, як не стане хлеба. Fed., 241. а) Тады будзем пасціць, як не стане хлеба. Fed., 242. Для хваста няма паста. Fed., 56. Той не пашчэе, хто ў ваўторак гавее. Ляцкий, 45. Не шкадуець, хто серадуець. Дуб., 38; Нос., 109. Няхай той серадзіць, хто ў дому сядзіць. Fed., 277. Няхай тэй серадзіць, хто на неба глядзіць. Нос., 107. Вар.: Дуб., 38; Pietk., 391. Ужо ты з пяткамі да неба пойдзеш. Fed., 202.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶