Жэб маяму дзіцяці той розум наперадзе, цо ў мужыка назадзе, то быў бы чалавек. Fed., 93.
Бацькіны дзеці — це вумны і разумны. Добр., Смол., 107.
Яйца курыцу вучаць. Добр., Смол., 114. Вар.: Нос., 188.
а) Яйцы курэй не вучаць. Мат. ГТ. Вар.: Fed., 124.
б) Бывае, што і яйца курыцу вучаць. Мін.-Мал., 1970, 158, Пух.
в) Разумнейшыя яйца за куры. Fed., 124.
Разумна дзіця не гадуецца. Fed., 93.
Ласкавае дзіцятка дзве маткі ссе, а гордае ні адной. Czeczot, 110.
а) Пакорна дзіцятка дзве маткі ссе, а непакорнае нігоднае не ссе. Гильт., 290, Пруж. п.
Добрае дзіця бацькоў мыслі адгадвае. Fed., 91; Вар.: Сцяшк., 589, Гродз.
Дзіця не салжэ. Сержп., 52.
Дзіця і п'яны праўду скажуць. Fed., 91.
а) Малое і п'янае найлепшу праўду скажа. Fed., 176.
Чалавек да сямі лет праўду гаворыць. Fed., 61.
То ж і ліха, што дзіця ляжыць ціха. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Ліха дзіцяці так не ўморыць, як распатворыць. Pietk., 367.
Не ўзяў чорт малога, то і вялікага не возьме. Fed., 68.
Якая матка, такое й дзіцятка. Нос., 193.
а) Якая маці, такія дзеці. Fed., 173, 180.
79 👁