Старонка 119
◀ / 617 ▶
Няма ўнукаў — не купіш, многа — не прадасі. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.29. Няма горшай мукі, як апануюць унукі. Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22. Гушча (каша) дзяцей не разганяе. Czeczot, 108; Шпил., 178; Киркор, 235; Нос., 30; Ляцкий, 17; Pietk., 322; Fed., 121; Сержп., 10; Сцяшк., 586, Шчуч., 596, Гродз.; А. Фядосік, 1960, Капатк. 8.1.76; В. Калюк, 1965, Дзятл. 13.10.6; А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. а) Гусцей дзяцей не разганяюць. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47. Куцця дзетак збірае, а квас разганяе. Сержп., 17; Жанч., 87. Ад куляшу растуць дзеці па целяшу. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. Свой квас дзяцей паеў. Ляцкий, 40. На воўка памоўка, а квас дзеці паеў. Fed., 160. Дзеці гадуй і торбу гатуй. В. Санько, 1969, Слуцк. Маці сама не з'есць, а дзіцё накорміць. Дуб., 34. З дзеткамі гора толькі да заціркі, а там — пайшло! Янк., 127. Дзіцяці ўсё салодкае смачна, а чырвона — хораша. Fed., 91. Бацька за парог, а дзеці за пірог. Гильт., 289, Брэсц. п. Вар.: Fed., 91, 180, 221; Pietk., 329. Ці адзін жвякнуў, то і ўсе: «Давай есць!» Нос., 179.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 617 ▶