Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
в) Дасць бог дзяцей, дасць і на дзяцей. Крэмнеў. г) Бог даў дзеткі, дасць і на дзеткі. Рубой., 6; Ріеік., 398. Каму дзяцей радзіць, дай божа таму паіць і карміць. Ром., Зап., ПІ, 222. Адзін рукаў і тэй падзяру ля сваіх дзяцей. Добр., Смол., 28. Абыбыло каму есці, а будзе што есці. Мат., 143. З разумнымі дзеткаміі без грошай хораша. Янк. М., 150. Хто мае пчол, той мае мёд, хто мае дзяцей, то мае смурод. Сержп., 53; Ееа., 91. Хто дзяцей не мае, той гора не знае. Реа., 91. Вар.: Сержп., 23. Без дзяцей ціха, ды на старасціліха. Сержп., 53. Без дзяцей -- сухота, а з дзецьмі -- пярхота. Сержп., 23. Чаго ты, сынку, плачаш? -- Што я ў бацькі адзін. Реа., 296. Адно дзіця -- то так, як годнага. Реа., 91. Адно і то не ладно. Ред., 5. Вар.: 6. Адно дзіця, то так, як жадно, а двое, то палавіна дзіця, а як трое, то ўжо дзіця цэлае. Реа., 91. а) Адно дзіця --не дзіця, двое дзяцей -- палова дзіцяці, трое дзяцей -- гэта дзіця. М. Грынолат, 1970, Лаг. б) Адзін сын--не сын; два сыны- паўсына; тры сыны -- сын. Нос., 118. в) Адзін сын--не сын, два--паўсына, а тры-- цэлая гаспадарка. У. /ваноў, 1958, Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, іваноў
0 👁
 ◀  / 617  ▶