Жонка сына раджаець, рэдзькі бажаець. Нос., 43; Дуб., 34; Сержп., 62.
Дзевачка была б, да пятух запеў, як ражалася. Нос., 34.
а) Жанчынка ражалася, да пятух запеў, хлопец паспеў. Нос., 41.
Радзіла малайца — акурат, як айца. Сержп., 53.
Як сын родзіцца, дык бацька строіцца, а як дочка — дык гарыць. К. Кузняцова, 1963, Глыб. 8.1.80.
Не ноччу радзіўся, а днём і з агнём. Нос., 101.
Родзіцца ўрода, не паможа і фэршал. Ляцкий, 38.
Не соладка ляжаць у полазе. Сержп., 15.
На вяселле ідуць з вачамі, а на ксціны — з жыватамі. Нос., 83.
а) На вяселле йдуць з вачыма, на хаўтуры — з песнямі, на хрэсьбіны — з брухам. Сах.
Бабка паходзіць, сяму-таму пасобіць. Ром., Зап., I, 215.
У нашай Кацярыны штодзень хрэсьбіны чы радзіны. Ляцкий, 50; Сержп., 36.
а) У нашай Кацярыны вяселлі і крысціны. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Бабка на гарэлку слабка. Л. Ткачова, 1965, Арш. 8.1.97.
Бабка — жабка. М. Грынблат, 1967, Мінск.
Не руш бабіных ігруш. Дуб., 38.
а) Бабіных груш не руш; свае трасі, бабе нясі. Tyszk., 420; Шпил., 175. Вар.: Нос., 102; Сержп., 72; Дуб., 37.
б) Не руш бабіных груш, баба натрасе, то сама прынясе. Fed., 13.
85 👁