РАДЗІНЫ, ХРЭСЬБІНЫ Не ўздыхай цяжка, бо панясеш лёгка. Ред., 323. Малое да большаму завада. Нос., 76; Дуб., 37. Дай бог душу,як у грушу. Реа., 67. Будуць дзеткі, хоць дробненькія. Сержп., 68. Жонка твая сяменніца (сямейніца), што год--то ўдод. Нос., Слов., 630; Дуб., 20. Родзіцца дзіцёнак - гатуй пялёнак. Ляцкий,38. Не спадзейся на куму, шый сарочку і пеляну. Реа., 127. а) Ме спадзявайся на хрэсную маці, сваю кашулю шый. Сах. Пагадзі радзіць, дай па бабу схадзіць. Нос., 128; Дчб., 47; Сержлп., 45. Смерць і радзіны не глядзяць аніякай гадзіны. К. Кабашнікаў, 1963, Тур. 8.1.84. а) Смерць і радзіны не ждуць добрай гадзіны. М. Мель нічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Вар.: Т. Сайкоўская, 1960, Ашм.13.10. Не загубіла, а душу на свет пусціла. Сержп., 94. З пасмеху бываюць людзі. РіеіЕ., 395. ІШЦалы-шалы-- вот і дачакаўся. Ляцкий
8 👁