Старонка 105
◀ / 617 ▶
б) Ніхто не бача, як сірата плача, а кожны бача, як сірата скача. Ляцкий, 29. Вар.: Жанч., 111; Сах.; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40. в) Як сірата скача, то ўсе бачаць. Ворожб. 1136. Не раз сірата кулаком уватрэцца. Сержп., 38; Жанч., 111. а) Не раз сірата кулаком слёзы ўтрэць. Добр., Смол., 107. б) Сірату і лаюць, і б'юць, і плакаць не даюць. Сержп., 53; Жанч., 111. 1137. Бог сіротаў любіць, але долі не дае. Гильт., 292, Віл. п. Вар.: Дуб., 6; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1; М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58. а) Бог даў сірот, ды не даў долі ім. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1138. Над сіратой бог з калітой. Czeczot, 111; Tyszk., 412; Шпил., 184; Гильт., 289; Dybow., 184; Fed., 278; Pietk., 342; Дуб., 39; Бяльк., 405, Крыч. а) За сіратою, кажуць, сам бог з калядою. Дуб., Нар., 1. 1139. Тады сіраце нядзеля, як кашуля бела. Fed., 278; Вар.: Сержп., 52; Жанч., 111. Вар.: Добр., Смол., 107. 1140. Кашэль вялік, луста мала — не родная матка клала. Добр., Смол., 167. Вар.: Жанч., 111. 1141. Ніхто не ведае, як сірата абедае. Fed., 278. 1142. У сіраце дапрэець у жываце. Добр., Смол., 107. а) Сіраце дакіпіць і ў жываце. Fed., 278; Янк. М., 19. Вар.: А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; А. Хутко, 1966, Зельв. 13.10.26. 1143. Як сіраце жаніцца, дак (то) і ноч кароткая. У. Іваноў, 1958, Мінск; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 617 ▶