Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Сіроцкую галоўку дожджык памые. Жанч., 111. Вар.: Янк. Галоўка, як у дзіцяці, што не знае ні бацькі, ні маці. Ляцкий, 7 Сірата ходзіць між двор: ідзе дзень, ідзе ноч. Добр., Смол., 107 Свет вялік, а сіраце дзецца недзе. ДЖанч., 111. Сірата -- дурата. Сержп., 22. а) Штосірата, то дурата. Добр., Смол., 107. 6) Сірота-- уся дурота. Ром., Бел., І, 308. в) Сірата -- вечна дурата. Ляцкий,41. Маясіроця сляза на сырую зямлю не ўпадзе. Ееа., 278. Сонца свеціць і дождж ідзе--гэта сірата плача. Пар., 247, Мінск. Сірочая сляза і камень прабівае. /Ванч., 111. а) Сірочая сляза каменні крышыць. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч.13.10.6. Сірочыя слёзы дармо не прападаюць (не прападуць). РуЬош., 17; Реа., 278. а) Сіроцкія слёзы дарам не мінуцца. Бяльк., 264, Крыч. Сірата сіраце жаліцца. Ляцкий, 41. а) Сірата сіраце жаліцца аб бядзе. Сержп., 24. 6) Сірата сіраце жаліцца, што хата валіцца. Жанч., 717. Як сірата плача, то ніхто не бачыць. Ворожб. Вар.: Ром., Бел., 1, 305 а) Як сірата плача, то ніхто не бачыць, а як скача, то ўсе бачаць. Р'еа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

іванч
0 👁
 ◀  / 617  ▶