Пры табе не густа, да й без цябе не пуста. Нос., 138; Ром., Зап., III, 229.
а) Пры табе добра і без цябе не кепска. Ляцкий, 36.
б) Што з ім, што без яго. Ром., Бел., I, 314; Ляцкий, 60; Сержп., 64.
в) Як пры том, так і без таго. Нос., 196.
г) Хоць з ім, хоць без яго. Fed., 131.
І з Пракопам, і без Пракопа — то ўсё роўна. Czeczot, 109.
а) Чы з Пракопам, чы без Пракопа — усё адно. Tyszk., 426; Шпил., 181; Dybow., 10. Вар.: Крэмнеў.
б) Ці пры Пракопе, ці без Пракопа. Dybow., 7.
У сіроцтве жыць — слёзы ліць. Сах.; Сержп., 52; Жанч., 111.
Сіратлівае жыццё не радасць. Ляцкий, 41.
Сіраце заўсёды вецер у вочы. Сцяшк., 608, Шчуч.
Сіраце і ў раю самотна. Цар., 247, Мінск.
Як у полі асіна — так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца. Лужанін, 48.
Як батрацкая жысць, так і сіроцкая. Добр., Смол., 107.
Харашо сіраце ў людзях, да заскрыпіць скора ў грудзях. Жанч., 111.
Хто сіратою не бываў, той і ліха не знаваў. Сержп., 52; Жанч., 111.
Сіроцее жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. Fed., 278.
87 👁