Старонка 101
◀ / 617 ▶
а) Прымацкі хлеб — сабацкі. Шейн, II, 480, Барыс. п. Вар.: Pietk., 388; А. Русіновіч, 1954, Светл.; А. Фядосік, 1960, Капатк. 8.1.76; А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. б) Доля прымацкая — сабацкая. Tyszk., 419; Шпил., 179; Нос., 36; Дуб., 14. Хто ў прымах не бывае, той і гора не знае. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Прымак — тэй жа парабак. Нос., 137; Дуб., 45; І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21. Прымачку і торбачка на кручку. В. Мінкелевіч, 1949, Кір. 8.1.24. Прымак пятнаццаць гадоў цёшчынага ката на «вы» заве. Янк. М., 30. У прымічах быў, праз плот не пераскочыў. Fed., 250. Быў прыстаў, ды растаў. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. Пусці зяця, калі няма чорта ў хаце. Нос., 141. З панам у дружбу не ўхадзі, жонцы праўды не кажы і дольніка ў двор не бяры. Нос., 158. а) Дольніка на двор не бяры. Дуб., 15. Ад прымака ўцякае і сабака. Г. Цітовіч, 1948, Дзівін. 8.1.22. Аднаго Юрку ўпусцілі, а ўся хата заюрылася. Нос., 119. Вар.: Fed., 131. а) Хата не вінавата, што пусціла Ігната. А. Якіменка, Б.-Каш. 13.3.29. б) Кандрат не вінават, да вінавата хата, што ўпусціла Кандрата. Pietk., 313.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 617 ▶